Гісторыя музея

Першапачатковай базай для сварэння музея сталі дакументы і матэрыялы, якія былі сабраны на грамадскіх пачатках вучнямі і настаўнікамі СШ № 3 г. Дзяржынска. Ініцыятыва па збору прадметаў належыла настаўнікам гісторыі і геаграфіі. Збор прадметаў пачаўся ў 1962 годзе, да яго далучылія усе жыхары горада і раёна. У 1982 г. пачалося будаўніцтва будынка для Дзяржынскага гісторыка-краязнаўчага музея, агульнай плошчай больш чым за 500 кв.м.
У 1983 г. быў створаны камітэт па падрыхтоўцы музея. Праз два гады ўжо быў зацверджаны штатны расклад і прызначаны дырэктар. Ім стаў І.І. Лысак – былы дырэктар СШ № 3 г. Дзяржынска.
Побач з будаўнічымі работамі ў музее вялася работа па збору і апрацоўке музейных прадметаў для экспазіцыі. В раённай газеце была дадзена аб’ява, у якоў супрацоўнікі звярталіся да мясцовага насельніцтва з мэтай падзяліцца цікавымі рэчамі, фотаздымкамі, дакументамі. Адначасова вялася перапіска са знакамітымі ўражэнцамі Дзяржынскага раёна, навукоўцамі, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
Пад час складання тэматычнай структуры і тэматыка-экспазіцыйнага плана, супрацоўнікі Дзяржынскага музея неадначасова звярталіся за кансультацыямі да калег з Мінскага абласнога краязнаўчага музея, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага гістарычнага музея.
У мастацкім афармленні экспазіцыйных залаў прымалі ўдзел У.І. Шчарбін  і У.У. Мініч.
Музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 6 лістапада 1987 г. Экспазіцыя размясцілася храналагічна, у чатырох залах.
Першая зала распавядала пра жыццё на Койанаўшчыне ад старажытных часоў да 1917 г. Сярод экспанатаў, прадстаўленных у тагачаснай экспазіцыі можна адзначыць прылады працы эпохі неаліта, бронзавага і жалезных вякоў, гліняны посуд, манетны скарб і г.д. У экспазіцыі размяшчаўся макет сялянскай хаты ХІХ – пач. ХХ ст.
Другая зала ахоплівала перыяд з 1917 па 1941 гг. Тут распавядалася пра падзеі Кастрычніка 1917 г. Таксама была размешчана інфармацыя пра 16 памежны атрад, Койданаўскую МТС, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён.
Трэцяя зала была прысвечана Вялікай айчыннай вайне на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Тут экспанаваліся матэрыялы і асабістыя рэчы землякоў, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях.
Чацвёртая зала была прысвечана сучаснасці Дзяржыншчыны. Там экспанаваліся дакументы і матэрыяла аб знакамітых земляках.
Трэба адзначыць, што акрамя экспазіцыйнай залы, музей мае два выставачных памяшкання, дзе ладзіліся часовыя выставы на розную тэматыку. Таксама у музее маецца Зала прыроды, дзе прадстаўлена флора і фаўна, характэрнаядл тэрыторый Дзяржынскага раёна.
У 2008 г. музей быў зачынены на рээкспазіцыю, пасля якой адчыніўся ў 2016 г. новая экспазіцыя створана з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, асвячае гісторыю Дзяржыншчыны ад мінулых часоў да сучаснасці, храналагічна размешчана ў 4 залах.
Сярод асноўных кірункаў дзейнасці можна вылучыць культурна-адукацыйную дзейнасць і навукова-фондавую работу.
Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей прапануе наведвальнікам аглядную экскурсію па музею і шэраг тэматычных, сярод іх:
-    “Вялікая Айчыннай вайна на тэрыторыі Дзяржынскага раёна”
-    “Прырода роднага краю”
-    “Вайна 1812 года на тэрыторыі раёна”
-    “Дзяржыншчына ў старажытныя часы”
-    “Графы Гутэн-Чапскія”
Таксама у музее праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі “Археалагічныя раскопкі” і “Занимательная нумизматика”.
Супрацоўнікі музея штомесяц ладзяць новыя выставы як з музейных фондаў так і з прыватных калекцый.