Раённыя «Дажынкі-2023». Выстава «Фарбы спелай нівы»

Падчас правядзення раённага свята “Дажынкі-2023” у аграгарадку Баравое Дзяржынскі музей прадставіў выставу “Фарбы спелай нівы”. Амаль ніхто з прысутных не мог прайсці міма вабячай вока яркай рознакаляровай пляцоўкі музея. Удзельнікаў віктарыны-дэгустацыі супрацоўнікі шчыра частавалі лустачкамі смачнага свежага хлеба, зробленага з розных відаў мукі. А пакруціўшы “кола пажаданняў” можна нават было выпрабаваць свой лёс на бліжэйшы час.

416