Выстава «Бабіна лета» на «Дажынках-2023» у Салігорску

Дзяржынскі музей сонечнай восенню на рознакаляровых колах прывёз у Салігорск на свята «Дажынкі-2023» выставу «Бабіна лета»: святочныя хусткі матуль і бабуль, якія калісьці яны завязвалі на святы, у тым ліку і на Дажынкі. У хустку была апранута і наша жытнёвая Багіня, што несла ў хату гаспадара апошні, самы багаты сноп, каб дабрабыт і добры ураджай не пакінулі хату.

У госці ездзяць не з пустымі рукамі, і мы ўзялі з сабой боханы хлеба – вынік працы нашых землякоў. Сакавітая ніва Дзяржыншчыны падаравала багаты ўраджай – хлеб жытнёвы і пшанічны, з мукі грэчневай і аўсянай.

Для гасцей была прапанавана віктарына, сутнасць якой – адгадаць, з якой мукі хлеб спечаны, і адрымаць узнагароду – магчымасць ацаніць хлеб на смак.

280